РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Час пазрывае галіны з камля,
камень ад гадоў струхлее.
Жыць толькі будзе па нас зямля,
якая штогод маладзее.
 
Хочаш ня хочаш – ты жменька яе,
цяжка на гэта згадзіцца,
што рана ці позна яна нас спаўе,
прытуліць, каб не разлучыцца.
 
Так зроблена мала мною ў жыцьці,
гляджу – і ужо вечарэе.
Дай мне, зямля, яшчэ раз прарасьці
над Нёмнам тваёю надзеяй.
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.