 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ці памятаеш ты цікавы вечар Разгадкі рэбусаў і мілых таямніц? З маёй душы спаўзаў расталы глетчар, З тваёй – плыў перазвон жывых крыніц. Тыгрысты кот мне ўскочыў на калені, Пяшчотна і прыязна варкатаў. I ты казала ў радасным зьдзіўленьні: – Відаць, любоў прыцягвае ката. Мой дзікі кот ад кожнага ўцякае, А да цябе палашчыцца прыбег. Зялёны позірк. Цяплыня якая! I лапкі белыя, як першы сьнег. Я пальцам казытаў ката за вухам, Ён варкатаў, сьпяваў мне каляду Аб тым, што напярэчкі завірухам Пайду я ў сьвет і там цябе знайду. Цябе знайшоў. Сярод чужых, нязнаных. А здагадацца я тады ня мог, Што гэта кот глядзеў на лёс каханых, На скрыжаваньне дзьвюх людзкіх дарог.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|