 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я з табою – паветра цяплейшае, I здаецца, што сонца ясьнейшае. Пацалункі-пястункі салодкія, Аж зімовыя ночы кароткія. Ты мая! Мая казка цікавая! Ты заўсёды трывожна-ласкавая. Да цябе я іду з захапленьнямі, Прабіваючы мілі каленямі. Прысьвячаю лірычныя вершы я. А шкада, мы шчасьліўцы ня першыя. I ў антычным жыцьці захапляліся Ды гарэзна гарэлі, кахаліся. Ня была перад нашаю эраю Пачуцьцёвасьць паэтава шэраю. Песьня песьняў прайшла несьмяротная Сёньня новая, палка-пяшчотная. Хоць прайшла над маёю краінаю Тая песьня з тугой лебядзінаю – Я з табою. I ўсё чалавечнае Не зьнявечана – моцнае, вечнае.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|