 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Магу вачыма цалаваць – Пачуеш веяк казытаньне, Тады ня ціша і ня гладзь, А нешта дзіўнае паўстане. Мы будзем радасна ў гульні Жывую ладзіць вечарынку. Мой любы, рукі працягні – Бярэш ня чэрствую скарынку. Табе дарую каравай Майго гарачага каханьня. Мне таямніцы раскрывай Пачуцьцяў моцы, намаганьня. I я кладу сьпякотны твар На далікатнасьць твайго цела. З маіх павек палае жар, Цябе цьвяліць я захацела. Вось пацалунак маіх воч, Дрымотных веяк казытаньне. ...Пасьпешна адыходзіць ноч, I на сьвітаньні – разьвітаньне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|