 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Увіхалася ты каля печы. Што за мілыя локці і плечы! Пругкі станік, прыгожы які! Ды з-пад хусткі – валос завіткі. Я ня бачыў ружовага твару, А таксама густога навару, Што хавалі ў сабе саганы – На агні клекаталі яны. А за рухам тваім, за плячыма Мне разгледзець было немагчыма, Што варылася ў тых саганох: Можа бульба, а можа гарох. Можа там – ты ня бачыла – зельле Прыварожвала наша вясельле. I хацеў я сказаць апаўдні: Прыгарні ты мяне, прыгарні. Увіхалася ты каля печы, Загараўся запал мой хлапечы. Анямелы, маўчаў я тады. Быў нясьмелы... зусім малады.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|