 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бываюць, крый Божа, благія настроі... Нацягнуцца струны на смутак і боль: Заплача прырода, заплачуць гэроі, У аўтара згубіцца строгі кантроль. Гэроі праходзяць тады няпрыкметна, Няма ў іх аблічча, прыгожай хады. У творы лірычны радок няпрыветна Душу закране адгалоскам нуды. Людзкая душа не заўсёды сьпявае, Пустым застаецца паперы лісток. А дзе-ж ты, нататка мая чарнавая? Я чую апошні сыгнальны сьвісток. З газэтнае хронікі злыя навіны: Піраты ў паветры... Паўстаньні... Разбой... Ці можна сьмяяцца ў такія хвіліны? Ці горкі настрой адпадзе сам сабой? Я ў смутку нямею на гэткім пытаньні: – Чаму часта плодзіцца зло на зямлі, А людзі маўчаць у душэўным хістаньні,– Насупраць нічога зрабіць не змаглі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|