 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цябе я чакаю, трывожна чакаю. Хвіліны мінаюць. Я чую твой сьмех. Іду ўсхваляваны. Спатканьня шукаю. Спалоханы заяц паблізу прабег. Настырліва згадкі ў душу запаўзаюць, Мяне ахінаюць цяплом даўніны: На полі рамонкі, пад хвойкаю заяц... Дзівосныя мары, прыгожыя сны. Каго я шукаю? Чаго я жадаю? Хіба эліксіраў на нашай зямлі? Я быў малады, ты была маладая, I кветкі інакшыя ў садзе цьвілі. Якая гарачая мэтамарфоза Варушыць і сушыць людзкое жыцьцё! I я не рамонак, і ты ня мімоза, Але захавалася ў нас пачуцьцё. Шукаю цябе. Чую сьмех за кустамі, Твой сьмех і гамонку бацькоў і дзядоў. Мне гэта здалося... Цяпер я ня з вамі – Ня дзесяць, ня дваццаць, а сорак гадоў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|