 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цябе я заву зайчанём, Маленькай зайчыхай Палесься. Мне хочацца сонечным днём З табой прагуляцца па лесе. Забрацца ў цяністы гушчар Ці выйсьці на чыстую ляду I зьмерыць навокал абшар Шырокай пяшчотай пагляду. Мы будзем прыемнасьці мець I зёлкі ірваць без разбору. Чаму, не магу зразумець, Баішся ты цёмнага бору. А лес малады, гаманкі! Там кожная хвоя – жывая, I смольныя шышкі – званкі, I вечна краса веснавая. Дык пойдзем – ня бойся зьвяроў – Насустрач зялёным абдымкам. Мы вернемся позна дамоў: Я з вершам, а ты – з фотаздымкам.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|