 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я стаю на пагорку ля плоту, Пазіраю на тэнісны пляц. Зацікаўленасьць маю, ахвоту. Гэтай радасьці мне ня купляць. На чырвоным квадраце пляцоўкі Разьмятаўся язьмінавы цьвет. У кароткіх спаднічках сяброўкі Ажыўляюць спартыўны балет. У паветры мільгаюць разэткі. Мячык – злоўлены мэтэарыт. I пад белыя кветкі-бэрэткі Балярыны хаваецца спрыт. Ах, ня трэба ніякіх тэатраў! На відовішчы можна самлець. Быццам рану старую разьятрыў, Пачынае балець і смылець. Гэта-ж бачу з мінулага часу Дзьвюх падобных – суседак маіх. I гульня была першае клясы, I я сам далучаўся да іх.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|