 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі я бываю ў жывым узрушэньні – Ці ўраньні, ці ўдзень, ці вячорнай парой – Папера сама вылятае з кішэні I вершы натхненна мне піша настрой. Настрой мой узьнёслы, зусім не старэчы. Настрой і душа – на пісьмовым стале. Я радасна бачу звычайныя рэчы Ў інакшым парадку, інакшым сьвятле. Хачу адчуваць незабытную смагу, Цябе і даўнейшую ласку тваю... Праменем прыйду і ля ног тваіх лягу. Я твой. Я сьпяваю. Каханьне таю. Пачуеш мой голас. Пазнаеш па словах, Што гэта ня хтосьці пабочны, а я. I лірыкі дэсань на добрых асновах. I песьня – шырокая радасьць мая. Яна выстаўляе звычайныя рэчы Ў прыгожым парадку, у чыстым сьвятле... Ты ў думках маіх. Я табе не пярэчу: Любоў закіпае ў гарачым катле.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|