РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Па межах родных і разорах,
      Пад небам зводна-неспагадным,
      Спакоем воджаны век здрадным,
Сную, і нейкі са мной шорах.
 
Са мной, за мною ўсьлед сум-вораг
      З глухім нашэптам, непрынадным:
      Як ты ні хочаш быць праглядным, –
Сягоньня ўсё тут – як і ўчора ж!
 
      Усё жыве тым самым Богам, –
      Таксама шумнае прадвесьне
Усёй ня зводзе з гоняў плесьні...
 
      Араты ўсход нясе адлогам:
      Курган чапаючы нарогам,
Ня ўспомніць прадзедавай песьні.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.