 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мой дзед лячыў наварам зёлак, Мыў валасень і рожу сек. Круціў вяроўку ў колькі столак, Хваробу гнаў з цяжкіх павек. Ён ведаў прымаўкі-замовы I верыў, што ў тых словах ёсьць Ня толькі моц і дух здаровы, Але таксама кроў і косьць. I слова ў цела пругкім целам Ішло, шаптанае ў цішы. О, чары слова ў сьвеце белым На чорны дзень, на боль душы! Дзед шанаваў туманнасьць назваў – У іх гаючы гук пяе, Людзкія казкі пераказваў I дадаваў яшчэ свае. I з казкі дзедавай запала Мне ў сэрца цёплая любоў. Мой верш запоўнены запалам. Я чую сілу добрых слоў. Але інакшая замова, Ды не з вадою, не з агнём, Мая тут песенная мова Цяпер ня пасьвіцца ягнём. Гукну – і слова зашугае I запаветам запяе. Ці-ж гэта спадчына благая? Паўсталі радасьці мае. Азваўся голас маіх продкаў, Як вецер восеньскім лісьцём. Кажу я проста і каротка: – Шукаю слова пачуцьцём.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|