Я нясу вам дар Братніх скіб і сяліб, Смутных сосен і ліп, Думак дар, сэрца жар, – Вольных, звонкіх песень чар. Гэй! нясу вам дар! Гэй! гэй! гэй! Хай жа песьня ўсюды льецца, У сэрцах вашых адгукнецца, Зьзіханецца, ўскалыхнецца, Як звон той, Як свой! А хто брат мне тут і друг, Ладзь-наладзь душу і слух I за песьняй думкай скоч Там, дзе Нёман, Дзьвіна, Буг Точаць наша поле, луг, Дзе шумяць у сьвет далёкі Белавежа, Налібокі Дзень і ноч, Думкай скоч! Прымі дар, сэрца жар, Вольных, родных песень чар! Гаю, гаю, гэй!
[1906–1910]
|
|