Адгукніся, душа, песьняй звонкай грымні! Няхай песьня зь віхрамі памчыцца. Ў братніх сэрцах няхай разгарацца агні. Думы новай пальюцца крыніцай. Ад зары да зары па радзімай зямлі Зацяганыя людзі снуюцца, I гаруюць яны, рэдка шчасны калі, З чорнай доляй змагаюцца, б’юцца. Зь іх жыцьця без жыцьця, зь іх бяднот і цямнот Карыстае бяспуцьце, як можа; I ніхто ж не жалее, як вечных сірот, Ні свой брат і ні ты нават, Божа! Жальбаў слухае іх толькі шум баравы, На іх мукі глядзяць толькі зоры. Адгукніся ж, душа, на іх стогн векавы! Задрыжыце, даліны і горы!
[1906–1910]
|
|