РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ода жаночым вусікам: як эратычнаму сымбалю, як знаку жаночай мужнасьці, як прычыне мужчынскага неспакою
Для вока пільнага прыкметны,
пяшчотны чорненькі пушок
над верхняй вуснаю эфэктна
зьявіўся, каб наводзіць шок
на юных, ведама ж, паэтаў,
і на мужчын ужо ў гадах.
Ён, відавочна, быў апеты
недастаткова. Сам алах
і трыадзіны праваслаўны
любілі часам назіраць
за цёмным пасачкам над вуснай
стварэньня божага з касой,
за тым, як лёгка, без прымусу
ён пакрываецца расой,
калі жанчына жарсьці смагу
з законным мужам спаганяе,
а потым крыху спачывае,
прыкрыўшы белую нагу
артадаксальнай прасьціною,
другую ж зьвешваеш на дол
з канапы шлюбнай.
Ах, з усьмешкай
пад рымскім носам чорны вус
блішчыць у сонечным сьвятле.
Ён падабаецца і мне.
І з гэтай дзіўнае прычыны
так жыць сьпяшаюцца мужы,
чмялі, андатры і вужы,
ваўкі, тарпаны і смаўжы,
буслы, вароны і стрыжы,
і мноства іншых біямас.
Дык слаўся, чорны вусік-пас,
блішчы пад промнямі ў расе,
спрыяй жаночае красе!
 
Менск. 5-я клініка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.