РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэчка
Між гор – далінаю – за вёску,
Не аглядаючыся ўзвыш,
Суважна, попрасту, па-свойску
Бяжыш ты, рэчка, і бяжыш.
 
Падгоніш каменьчык жвіровы,
Травінку водную трасеш,
Чапаеш кораньчык альховы,
Па верху кветачку нясеш.
 
I лёд зімой табе ня шкодзе –
Ўсё коцішся; а цёплым днём
На бераг выглянеш разводзьдзем,
Дый посьле – зноў сваім сьлядком.
 
Нясецца весела вадзіца,
Мая зь ёй думка сьлед у сьлед, –
То рвецца ўдаль, то зноў баіцца.
I міл, і страшан думцы сьвет.
 
А рэчка як бы мне гавора:
«Аб долі хочаш знаць маей?
Я – капля ў моры; толькі ж мора
Маё ад дум тваіх сьвятлей!..»
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.