РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сад
Гальлё панадна разлапушыў
За хатай прадзедавай сад;
Чарэшні, яблыні і грушы
Сышліся згодліва у рад.
 
Ківаюць макаўкамі ўдала,
Плывуць напевы ад галін,
Як бы зь іх кожная ўзывала:
«Хадзі, бяспутнік, адпачынь!
 
Хадзі, усядзься каля нас ты,
Жыцьця прыгод забудзь напасьць,
Паслухай музыкі лісьцястай:
Яна табе гарт новы дасьць.
 
Ты многа йшоў, блудзіў ты многа, –
Жаданьня крыж ты нёс і нёс,
Аж на расстайных стаў дарогах;
Цяпер – да нас ад бур і сьлёз!..»
 
Так быццам вабіць сад лісткамі
Пад цень свой думку многа лет;
А думка – што? яна зь вятрамі,
Ня знай, за чым ляціць у сьвет...
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.