РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У лесе
500
Ф. К.

 
Лес вітаў нас нячутнымі словамі,
нам сьмяялася неба празрыстае,
а над намі, ўгары над дуброваю,
хмаркі таялі, лёгкія, чыстыя.
Па узгорках, па травах уквечаных
косы сонца нізкога туляліся,
у аўсох запыняліся нечага,
адплывалі, ізь ценем зьліваліся...
Штось шасьцеў лес... Дубровай зялёнаю
слаў ізь ветрам нам шэлехі зводныя,
і здавалася дзіўна знаёмаю
мова іх, і чужая, і родная...
 
1921, Вільня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.