РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
За касой
Кожны раз, як жывой муравой-дываном
            Лета высьцеле луг, сенажаць, –
Косы сьвішчуць, зьвіняць над ракой за сялом,
            За касой касцоў песьні чуваць.
 
Ясна косы блішчаць у цьвітучай расе,
            Высьцілаюць пракос у пракос;
Песьні зь ветрам шумяць, пушча водклік нясе, –
            Пушча слухае песень і кос.
 
Шле яна свой адказ ад капцоў да капцоў,
            Заміраючы ў вечнай жальбе;
Ці даждуся калі кос і песень касцоў
            На другой, на вялікай касьбе?..
 
[1908–1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.