 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сосен зябкія плечы Цішыня спавіла. Мне насустрач здалечы Лесам песьня ішла. Вечаровай часінай Зазьвінела ў глушы Нерастрачанай сілай Чыстай юнай душы. I было зразумела: Тут не сорамна ёй Нечаканай, нясьмелай Першай тайны сваёй. Тут баяцца не трэба, Што пачуюць цябе. Тут ёй кожнае дрэва Спагадае цяпер. Я стаю за ядлоўцам – Хай спакойна міне... I вянок на галоўцы, I каса на сьпіне. А ў руках – басаножкі: Назнарок іх зьняла, Каб адчуць, як патрошкі Сьцежка стыць пачала. Крочыць просекай-сьценкай Як тунелем, адна. Маладой-маладзенькай Мне здалася яна. I – на подступах ночы – Добра бачна было, Што сьпяшацца не хоча Гэта песьня ў сяло.
1960
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|