 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Далёка ў полі, на пагорках варненскіх, Дзе не чутно курортнай гаманы, Сімфонію часоў яшчэ даварварскіх У трыста скрыпак граюць цвыркуны. За кожным стоеным кустом і кусьцікам, На ўвесь прасьцяг безь межаў і граніц – Азвончаная незямной акустыкай Язычаская музыка грыміць! Здаецца, сьвет увесь ёй зараз поўніцца. Яна праходзіць праз мяне ўсяго: Ты не забудзешся? Табе запомніцца На лісьцях яблынь срэбнае сяйво? Яна, здаецца, на зямлі не месьціцца – То адляціць увысь і прападзе, То раптам зноў вяртаецца з-пад месяца I ў глыб начы мяне далей вядзе. Далей, далей, нязьведанай сьцяжынкаю, Дзе водар жніўня соладка п'яніць, Дзе векавечнай песьняй старажытнаю Сама зямля балгарская зьвініць. Забуду многіх музыкантаў хвалёных, Але й прад сьмерцю прыгадаю зноў – Далёка ў полі, на пагорках варненскіх, Язычаскія скрыпкі цвыркуноў.
1966
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|