РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Новы век...
Новы век азарыў небасхіл.
«Чый ён будзе?» – прарокі гамоняць.
Будзе наш – калі выстарчыць сіл
У цябе, беларуская моладзь!
 
Значыць, трэба па долю ісьці
Зь цьвёрдай верай, што вёрсты ня змораць.
Дык ня страць, не ўступі, не ўпусьці
Гэты шанц, беларуская моладзь!
 
Хай за зданьню пачварыцца здань –
Сілу волата цені ня зломяць.
Час прабіў: уздыміся і стань
У шыхты, беларуская моладзь!
 
Веру: выпаўзьні з чорнай начы
Дух твой вольны на здраду ня змовяць.
Раздрузгоч, раскрышы і зьмяці
Іх кубло, беларуская моладзь!
 
Помні: волю ў змаганьні бяруць,
А ня просяць, ня кленчаць, ня моляць.
Толькі ты зьберажэш Беларусь!
Толькі ты, беларуская моладзь!
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.