РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мелодыя восені
Залатая духмяная восень.
Белай зграяй плывуць аблокі.
Найпразрыстая купала просінь.
І люстэркавы вір глыбокі.
 
Дываны залатыя раздольля.
Барва лісьця – бы вогнішча грае,
І паўняцца надзеяй прасторы,
Сон у сонечных промнях лунае.
 
Сосны грознаю вартаю стынуць
Над бярозавым лёгкім узварам.
Тумановаю коўдрай закрыла
Край далёкі паветраных мараў.
 
І на поўныя грудзі паветра,
Захлынаючыся прыгажосьцю...
Тут, дзе вольна гуляе вецер,
Я ў каханьня зьнікаю млосьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.