 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Фашызму акантоўваюць кайданы, Мяжуючы свабодныя імкнэньні, І топяць праўду ў пустых падманах, Гвалтуючы мільёны пакаленьняў. Гісторыя ня ведае працяга Пакору болю, жудасьці адчаю, І чорны крук ніяк ня ўтоліць смагу, І літасьці я болей не чакаю. Успомніце пра годнасьць чалавека І падыміцеся са схіленых каленаў! Няўжо дваццатага на скону века Цярпець мы будзем гэтыя ганеньні?! Няўжо век новы, шматнадзейны мы сустрэнем З скаванымі ланцугамі рукамі? Забыўшыся на ўсё, мы станем ценем Таго, што будавалася дзядамі! Пакуль сьляпымі будзем да краіны, Пакуль ня чуем мы яе стагнаньняў – Ня будзе нам жыцьцё шчасьлівым, Ня будзе ласкі – толькі пакараньне...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|