Мне не пазьбегнуць гэтых крокаў. Я паспытаю смак атруты. Нібы ўдар напружны токам Адчую целам я пакуты. І не кажыце мне, што глупства, Што ў брудзе выкупаны мары, Што ўчынкі – толькі баламуцтва, А мая вера – поўні чары... Не! Не! Іду адвольна ў сьцюжу, І зачыніце за мной хату... Халодны месяц будзе мужам, А вечар цёмны – маім братам. Балючым будзе разьвітаньне, Таму, прашу вас, не трымайце, Іду я зь лёсам на спатканьне, О, я прашу вас, не трымайце! Мы самі выбралі дарогу – Па ёй ісьці ўжо нам да скону. Я вас прашу – маліце Бога, Каб не наслаў на нас праклёну...
|
|