РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ратуйце вашы душы!
Я не магу, і я крычаць ня буду
Пра гэты бруд, пра гэтыя пакуты,
Пра гэты страх, пануючы паўсюль.
Але маўчаць вы будзеце дакуль?!
 
Маўчаць, калі з вас зьдзекуюцца ў твары,
Маўчаць, калі вас топяць у імшары,
І галаву схаваўшы сваю долу,
Маўчаць, маўчаць да самага да скону!..
 
Разумна – працу страціце імгненна...
Дык лепей жыць, не ўстаючы з каленаў
І ўспамінаць час сталінскіх рэпрэсій,
Бы гэты лепшы, не такі агрэсар?!
 
Я не магу, і я крычаць ня буду
Пра гэтую пачварную атруту –
Быць сытымі ды спаць у цёплым ложку –
Так робяць сьвіньні, а вы ж людзі, можа?
 
За бранзалеты носіце кайданы
І з радасьцю прымаеце падманы...
Прапілі вочы, дык разбуйце вушы –
Мы вам крычым: ратуйце вашы душы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.