Жыцьцё табе дорыць ранак. Прачніся, згатуй сьняданак – Ён твой, падмацуйся здарова. Якім будзе дзень – невядома. Абед падзялі зь сябрамі, Паплечнікамі-ваярамі, Дай волю свае весялосьці – Мо, ўвечар ня ўбачыш кагосьці. Вячэрай пад яснаю зорай Хай падсілкуецца вораг. Аддай яму адпачынак – Ён заўтра загіне, магчыма. Жаўнерскім жыві запаветам, Гары, каб хоць крыху сагрэцца, Ланцужнікам не паддавайся, Радзімы сваёй не цурайся!
|
|