РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Іскрою
кіно
Дахі дамоў стогнуць пад цяжарам дзён.
Зоркавы шлях увесь пасівеў.
Горад страляе ў ноч шротам агнёў,
А ноч мацней, яе ўлада мацней.
Чакалі мы гэтую ноч – вось, нарэшце, прыйшла
Шалёная цемра бясколерных сноў.
Нам болей чакаць ўжо нічога няма,
І птушкаю б’ецца гарачая кроў.
Да болю сьціскаем мы свае кулакі,
Наш позірк прамы, а вочы іскрацца.
Іскру да запалкі – умомант згарым.
Мы йдзем, каб уночы нам не застацца.
І ў бела-чырвона-белых сьцягах,
Трымцяць што над намі ветразем волі,
Лунае мэлёдыі сьветлы ўзмах –
Мы ноччу збуджаем сьвятую Пагоню.
А потым схаваем запалкі ў кішэні –
Нас не дагоняць, мы прыйдзем самі.
Ціхаю раніцай ноч стане ценем.
А мы станем болем. Язык за зубамі.
І будзем напруджаным крокам хадзіць.
Ў вачох – змройны выбух начнога агню.
Каму спапяліла – той даўно ўжо сьпіць...
Жыве Беларусь!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.