РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жорстка
Жорсткія гульні не для дзяцей...
Ды, хто сказаў, што мы яшчэ дзеці?
Бурлівая плынь гістарычных падзей –
Нас па ёй гоніць лютаўскі вецер.
 
Жорсткія гульні не для дзяўчат...
Ды, хто сказаў, што слабыя дзяўчаты?
Не захіляй нас сабою, брат –
Вочы сухія, ды хочацца плякаць.
 
Не захіляй, брат, сабою сьвятло.
Жорсткія гульні, ды правілы нашы.
Сонца вунь промні свае ўзьняло –
Значыць, для нас яшчэ граюць маршы.
 
Значць, яшчэ ёсць запальныя сілы...
Сілы ісьці да сьвятой перамогі.
Загояцца потым прабітыя крылы.
Мы йдзем бадзёраю вераю ў Бога.
Жорсткія гульні не для слабакоў.
 
Тут месца няма саплівым пачуцьцям,
Дзе застаецца толькі любоў...
Любоў да Радзімы, сьвятой Беларусі.
Жорсткія гульні для змагароў...
 
Хто не ўтрывае – зьядуць лангальеры.
Кіпёж падымае гарачая кроў,
Нас не стрымаюць шалёныя стрэлы.
Моладзь прымае падачу на бой
 
Гулам вясновым збуджаных вуліц.
Выстаяць толькі б апошняй зімой...
Сьцятыя вусны. Жорсткія гульні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.