Вось я. Кідайце мяне на зямлю. Біце нагамі, лупіце, шманайце. Біце, таму што Радзіму люблю... Але братоў маіх не чапайце. Вось я. Уся перад вамі, як ёсьць, Зхуднелая і зьнерваваная. Я перад вамі, бы на памосьце, Але патолі прасіць не стану. Вось я. Ламайце мне косьці, скаты, Ні слова не выгукну пра шкадаваньне, Забіце мяне, ды жывыя юраты Заб’юць вас уночы, увечар, ураньню. Вось я. Нясу да свабоды наш сьцяг. І ў вочы глядзіць вам сама перамога! Моладзь імпэтам нібы на крылах Пад цьвёрдай рукою Магтнага Бога. Вось я. Кідайце мяне на зямлю. Быце нагамі, лупіце, шманайце. Біце, таму што Радзіму люблю. Але братоў маіх не чапайце!
|
|