 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З нас ніхто не хацеў паміраць. Баба сьмерць зазірнула ў вочы. За цаною нам не стаяць Навальнічнай апошняю ноччу. Сьвет ляціць – і яго не стрымаць. У вачох – ядваб зеляніны. З нас ніхто не хацеў паміраць... Рэжа стогнам з вышыні птушынай. Анямелыя вусны крычаць. Замест словаў пляскаецца кроў. Эх, ды мне ўжо не сьпяваць... І ня чуць ладны гоман званоў. Эх, ды мне ўжо не кахаць У разгул вераб’інай начы. Буду я для братоў дагараць Сьвятлом ціхім васковай сьвячы. Сьцяной стрэнем чортаву гаць. Наталім смагу горкім узварам. З нас ніхто не хацеў паміраць... Жыць Радзіме сьмерць загадала!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|