Людзі, памаўчыце, родныя, Памаўчыце, як да гэтага маўчалі, Не кідайцеся дарэмна словамі, Сэрца растрасаючы ў кавалкі. Што вядома вам пра рэвалюцыю? Хіба кінеце ў навальніцу хаты? Хіба пойдзеце... а ногі то ня гнуткія! Хіба вам стаяць на барыкадах? Вас, крыклівых, пазьмятае венікам З вуліц, жорстка прагнучых крыві, І з вакон працягнейе палеміку, Пазіраючы на рваныя сьцягі. Потым стрэнеце сьвітанак перамогі, І з адданасьцю запляскаеце ў ладкі Тым, хто кіне ўладарны вокліч, Кім учора быў – ужо ня важка... Што вядома вам пра рэвалюцыю? Нам сваёй крывёй яе распальваць! Нам да дну піць горкі напой жудасьці І сябе прыносіць у ахвяры, Нам, дзяўчатам, юнакам... і дзецям Выпраўляць усе вашы памылкі, Куды нас закіне змройны вецер, Разрываючы няшчадна крылы, Куды нас закіне навальніцаю – На вяршыні славы ці на стрэлы – Хіба вам вядома?.. Памаліцеся ж, Дапаможа дзецям толькі вера! Не блюзьнерце небу, баламутныя, Не катуйце душы, цемрашалы! Помніце, у змройнай рэвалюцыі Які сьвет стаіцьб на барыкадах. Я прашу вас, памаўчыце, родныя, Памаўчыце, як да гэтага маўчалі, Не кідайцеся дарэмна словамі, Сэрца растрасаючы ў кавалкі...
|
|