РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пешкі
Сьцярпець адчай, сьцярпець абразу,
Сьцярпець замучанай усьмешкай,
І слухаць ціха кроплі джаза,
Йдучы хадою простай пешкі.
 
Мой крок праз боль, праз бой, праз веру,
І выбіраць няма з чаго:
Няма звароту – толькі ўперад,
На ўздым трапечучых сьцягоў.
 
Нас будзе шмат ахвярных пешкаў,
І гэты крок зрабіць мы мусім
Да перамогі цьвёрдым першым
За каралеву Беларусь!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.