 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Так бывае, што б’е навылёт Нам у вочы вільготай халоднай. Так бывае. Маўклівы дзот Выбухае ударнаю кропкай. Так бывае – за звонкі рубель Сябра твой прадаецца на здраду. Так бывае. Ваярскі хмель – І сабою ратуеш брата. Так бывае. Адчаю ціша Да крыві рэжа стомлены дзень. Так бывае, што зробіш сьпярша – Думкай зьнікнеш, нібыта цень. Так бывае. Хто свой, хто чужы, Хто каго – зразумець немагчыма... Ці ж бывае так, дружа, скажы, Што ты бачыш у сьне Радзіму...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|