 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рвецца гук. Нібыта прастрэлены На самай высокай ноце... Не. Ня я. На парозе ля вечнасьці Запыніўся, раздумаўшы, хтосьці. Яшчэ крок. Хоць адзін толькі рух Вунь туды, дзе нечыя постаць... І ідуць, нібы кулі скрозь цела – плюх, плюх... Ды стаіць, бы раздумаўшы, хтосьці. Не. Ня там. Яго цягне наверх. Яго глушыць, бы хваляю выбуху Гук, што зьнік у парватай струне, У грудзях, якія шчэ дыхалі. Ні пра што. Ды й ніхто не казаў, Што ня ён, а хтось іншы здохне. Грае вецер за сьпінаю вальс. Не ня сьлёзы. Дажджовыя кроплі. Рвецца гук. Нібыта падстрэлены. Не. Ня так. Цішынёю з гадзіньнікам Ён вярнуўся з парога ля вечнасьці. Ён прачнуўся ў абдымках з Радзімаю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|