Хрэнь такая, я паляцела... Не заснуць уначы ад думак. Вясна, дзеўка, якая ж ты сьцерва! Нагатою запесьціла вуліцы, Напаіла дап'яну жаданьнямі... На шматкі ўчора белае футра, Ўсё замызганае, разарванае... Баламутная шэльма шлюха. Маладая, амаль цнатлівая, Не крануць - выбухае цягай... Дзе ж была ты, такая шчасьлівая? Дай жа мне наталіць тваю смагу! На бяссоньне забітыя прыцемкі. Хрэнь такая, я паляцела, Я цябе уначы не даклічуся... Вясна, дзеўка, якая ж ты сьцерва!
|
|