 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я бачыла ваўка – Ён у куце стаяў, Бо цяжкі рух з курка Яго жыцьцё забраў. Мой шэры брат лясны Сівую поўсьць уздыбіў. Ён бачыў мройна сны Пра ноч, калі загінуў. Ў вачах – застылы бляск Адчайнасьці й волі. Ён жыць яшчэ жадаў І здаўся толькі з боем... Я бачыла ваўка – У клетцы ён ляжаў, Бо прагная рука Яго жыцьцё зламала. Мой шэры брат лясны Аб бегу вольным трызьніў. Ён цяжка бачыў сны, Ды краты болем ціснуць. Ў вачах яшчэ быў бляск Замардаванай волі. Крыві ён помніў смак Апошняю вясною... Я бачыла ваўка – Па сьнезе ён хадзіў. Братоў сваіх чакаў І быў свабодным. Жыў! Мой шэры брат лясны Ў кагорце вольнай зграі. Па сьледу верасным Іх кроў няспынна гнала. Ў вачах гарыць вагонь Непераможнай волі. Сьпявае маладосьць Ўладарскім клічам-воем!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|