РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусь – Польшча
Гул на трыбунах
Напругаю тока.
Сьвіст, мяч, пас, аддача –
Сьпіны ўзмоклі...
Размочваем нічыю!
 
Гол! Яшчэ гол!
Ляціць дымавуха –
Фанаты гуляюць...
Каб даць раз пад вуха!
Марку трымаем сваю!
 
Файна. Штрафны б’ем –
Палякаў разьнеслі
Ўшчэнт на іх полю,
Затое ўсё чэсна –
Цяпер гэта іхні боль!
 
І на апошні...
Браты, гэта наш гол –
Футболу юнацкаму плюс –
Змачылі ўсухую
Зьлеганца перамогу
Зь лікам чатыры-ноль!
Жыве Беларусь!
 
19.XI.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.