 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыгавор у чатыры літары. Кропка, што падзяляе жыцьцё Проста на дзьве паловы... І ты пачынаеш блытацца, Ноччу слухаючы ўласнае выцьцё, Ты ўчора быў яшчэ здаровы. Ты ўчора марыў пра дом і сына, Пра яблыню ці просты явар І сьветлае неба... А атрымалася іншай карціна, І не твае болей гэта мары... Засталіся толькі сьпевы. Ноч падзяліла тваё існаваньне Усяго на дзьве паловы сутак – Учора і сёньня, заўтра няма... Хвіліны твае зьнічкай згараюць, А ў вачах ужо сьмяротны смутак, І табе застаецца толькі сьпяваць... Вечнасьць, якая забірае ўсіх, Але па-рознаму туды сыходзім, Ты ў памяці застаесься... Цябе забраў ненажэрлівы СьНІД, Мы тваю “Барсэлону” помнім, Назаўсёды, Мэркуры Фрэдзі...
1.XII.2003.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|