 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мяце завея. Першая ахвяра – Япрук ляжыць ў калюжыне крыві, Зьмяшанай з брудам. Сьнег выцярушвае дашчэнту хмару, Крывавыя хаваючы сьляды, Запальнасьць студзіць Першабытнасьці, прачнутай у цішы... А нас заўсёды вабіць паляваньне. Шкада, бяз стрэльбы... Я чула, вецер плякаў: жыць! Жыць! Жыць! Сьнег даў яшчэ хвіліну на чаканьне Ў зьбялелым небе. Зіма халодным сьнегам загадала Нам распаліць ярчэй сардэц вагонь. У лёгкім вершы Адной ахвяры, безумоўна, мала На алтару за перамогу й волю. Хто будзе першым?..
6.XII.2003.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|