РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скажы
Мінак мне здаваўся знаёмым.
А ён быў проста мінак.
Скажы, чаму сталася так,
Што сталі ў горлу комам
Раптоўна ўсе мае вершы,
І я не зьдзіўляюся болей,
Што смагу ніяк не ўтолю...
Скажы мне, хто з нас будзе першым?
 
Мне сябра здаваўся братам.
А ён быў проста знаёмым.
Скажы мне, таварыш, хто мы?
Адкуль мы й чым мы багаты?
Скажы мне, хто з нас быў апошнім,
Што ў гэтую восень збочыў
Сьляпою і змройнаю ноччу
З агульнага шляха ў пожні?..
 
Каму цяпер нельга верыць –
Скажы мне, скажы, чалавеча!
 
17.I.2006.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.