 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жыцьцё працягваецца. І дождж напрыканцы лета Сказаў мне, што цэлага сьвету Ня хопіць, каб расквітацца За гэтыя сьлёзы краіны. Разбазарылі волю кайданамі, Зьдзірванелымі ланцугамі. Людзі сьметнік выбралі самі, Вокны завесіўшы кратамі У ноч, калі сьвечкі загінулі. Жыцьцё працягваецца, А вочы ўжо мёртвыя. Туманы распаўзаюцца доламі. Дружа, скажы, як маесься З выпацканымі рукамі Ў крыві па локаць...
21.VIII.2006.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|