 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Брат беларус, чыйго ты роду? Ў якое поле ты ідзеш? Зь якой крыніцы п’еш ты воду? Што ў свае кайстры ты нясеш? Брат беларус, хаваеш вочы Навошта ў пыл свае зямлі? Куды, гаротны мой, ты крочыш? Ў якаое ўпадзеш ты ральлі? Брат беларус, ўжо досыць чэзнуць, Цярпець ўжо досыць цівуноў! Дастань з кайстры свае жалеза – Яно мацней іх бізуноў! Брат беларус, ускінь свой позірк На родныя прасторы ніваў! Успомні, што імя ты носіш Зямлі, дзе вольны продак жыў! Брат беларус, прачніся ўраньню – Прыйшоў час грымнае пары! І выйдзем шчыльнымі радамі – За незалежнасьць змагары!
13.XII.2008.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|