РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Подых лета
Каласы, залатыя, налітыя,
Нібы мора ў хвалях плыні
Ў лёгкім брызе сьпякотнага ліпеня,
Нібы вольныя граюць крылы.
 
Ядваб неба расшыты золатам –
Зоры сыплюцца іскрамі вогнішча.
Карагод таямніц непрытоеных
Па-над постацьцю змройнага горада.
 
Брудэршафт пераблытаў бакалы,
Ап’енелых ад нашых жаданьняў.
Я ў вачох тваіх патанала.
Пацалункам найлёгкім трускалак.
 
Гэтай ноччу я буду тваею,
І імгнэньні зьліваюцца ў вечнасьць...
Мы забудзем на кулі карцеччу,
Што нас заўтра заб’юць рыкашэтам.
 
9.VI.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.