РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мільённым уздыхам
Была ноч. Было зорна. Быў ты.
Ты мяне цалаваў да зьнямогі.
Паміж намі хтось кінуў драты.
І заблытваюць рухі трысьнёгі.
 
Ты цалуй мяне, любы, цалуй,
Абдымай да ўзьнёслага болю...
Закружы ў паркалёвых віхурах,
Напаі мяне злашчанай воляй.
 
На хвілінку забудзем на сьвет,
На якіх ён стаіць барыкадах
Ў тумане дарагіх цыгарэт...
Й што мяне зачакаліся краты.
 
Ты цалуй мяне, любы, цалуй,
Разьдзірай ад зьвярынае цягі,
Рві цяжкія ад стомы грудзі,
Плюшчы цела аголенай вагай.
 
Дай памерці з табою ў абдымках
І ўваскрэснуць мільённым уздыхам,
Пераможанай у паядынку
На жыцьцё пад бялюткай прасьцінай.
 
9.VI.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.