 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Змройныя ўсполахі ночы. Чорнага пылу стоўбы... Ціха дзіцячыя вочы Ў сьвет пазіраюць бязмоўна. Не закрычаць зь бясьсільля, З памяці жудасьць сьцерці... Сонца зацьмілі крыльлі Чорнае птушкі сьмерці. І не раскажуць магілы, Будуць маўчаць пакутна, Што то за страшная сіла Выпляснула атруту... Дзікая здрада дзецям Жудасным чорным болем Легла на сэрцы сьвету, Стала й чужым сваёю... Толькі прыблудны дзядзька Плюнуў у вочы дзецям. Рана загоіцца шнарам. Попел разносіць вецер.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|