РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Палыновы вянок
Мая любая дзеўчына, ты была маладою
І вясёлкай іскрыліся сінія вочы...
Цяпер страшна зірнуць, што зрабілі з табою –
Пасівела ўмомант чарнобыльскай ноччу.
 
Які год ужо ты ў лапах чорнае сьмерці
Не жывеш – існуеш праз атручаны сон.
Той чарнобыльскі жах не закрэсьліць, не сьцерці –
Столькі гасьне дзіцячых мар, імкненьняў, імён...
 
Я не буду шукаць вінаватых і брудных,
Палыновы вянок што ўплялі ў твае косы...
Ўсе адкажуць прад Богам у цяжкі дзень судны
За твае, Беларусь, незьлічоныя сьлёзы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.