РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Настасься Азарка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вочы
Аднабаковая размова –
Гаворыш ты, а я маўчу.
Не выцісну зь сябе ні слова,
Таму што ім я закрычу...
 
Боль чорны павуціньнем страху
Заблытаўся ў праменьнях сонца.
Крычаць, крычаць, крычаць... і плакаць
Сокам бярозавым вясновым,
 
Гулам грымное навальніцы,
Што б’е маланкай прама ў сэрца
Смугой атручанай крыніцы...
Душа ў неба цягне, рвецца.
 
Балюча, Божа, гэтак цяжка
Ўзьнімаць скалечанае крыльле...
Дай сілы дзецям сьвет убачыць,
Сьвет у вачох маіх, краіны!
 
Аднабаковая размова –
Гаворыш ты, а я маўчу.
Не выцісну зь сябе ні слова,
Таму што ім я закрычу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.