 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З глыбіні казачных сьнягоў Чарнеюць постаці таполяў – Нямыя помнікі гэроям... У ценях, змочаных крывёю. Ноч белым пазірае ў шкло Ільдзін празрыстых. Аджыла Зарніцы вогненнай пара. І цягне волакам туга. І ўсё тое, што кахала – Застылы і халодны прах, Які гарэў калісь на вуснах, Без пачуцьця цяпер ураньню Пад покрывам сівых сьнягоў Сьпіць пасьля першай шлюбнай ночы. І вечнасьць незбудзімых сноў Ужо кранула яе вочы. Душа найчыстая яе Цяпер лунае у вышынях Дакорам ціхім для мяне, Крылом, параненым ільдзінай Зчарствелых, спарахнелых сэрцаў. Лунае прывідам бяздомным Над раскрамсаным жорстка целам... Званы крычаць бязладным бомам. І попел замест сьнега вее Жалобным вэлюмам нябёсаў. Гук на паўслове ўраз нямее Крывавым сьледам крокаў босых Па найбялюткім сакрамэнце... Хто першым быў, хто быў апошнім, Хто дасьпяваў усе куплеты, А хто застаўся там, у пожнях, Калі і як – вядома Богу... Марозцам з вуснаў пара грае. Сьвітанкам тоіцца трывога. Сьвяча, забытая, згарае. Не прадчуваньне. Сон апоўнач. І я, прачнуўшыся, малюся... Каханнем зьзяюць яе вочы, Маёй сьвятое Беларусі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|