 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Залатыя манеты на дрэвах... І барвова-крывавыя кроплі. Гляджу ў шэрае-шэрае неба... Сэрца рвецца ад дзікага болю. Ціха стогне ў адчаю краіна Пад ціскамі сабак ланцуговах. Мы з табой, наша маці-Радзіма, За цябе абліемся крывёю. Мы з табой, край дзівосных прастораў І бязьмежна-далёкага неба... Мы з табой ў тваём жудасным гору, І за намі – бятонная глеба Перад намі – ўспаханае поле. Густа сеем свабоды зярняты. Прыйдзе, вер, так чаканая воля, І загіне Гарыныч пракляты, Што цябе катаваў і таптаўся Па душы твае, целу й сэрцы, І дяцей прымушаў адракацца Цябе, маці, з пагрозаю сьмерці Ты ня бойся йсьці празь нягоды – Ты за нашымі ў цемры плячыма Дачакаесься сонца свабоды!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|